28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка спадзяецца зноў падмануць еўрапейцаў

4
Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка спадзяецца зноў падмануць еўрапейцаў

Беларускі дыктатар спрабуе зрабіць з палітвязняў прадмет гандлю, лічыць рэжысёр.

«Цалкам відавочна, што Лукашэнка ў чарговы раз прапануе Захаду - а давайце пагандлюемся, давайце я кагосьці выпушчу, а вы мне дасце грошы», - распавёў сайту charter97.org вядомы беларускі рэжысёр Юрый Хашчавацкі.

Па словах эксперта, наўрад ці ў Еўропе хтосьці купіцца на чарговы падман кіраўніка. «Лукашэнка сядзіць і падае сігналы на Захад тым, хто аб ім там яшчэ не даведаўся. Старыя палітыкі ўжо ў курсе, што з ім нельга дамаўляцца, ён падмане. Але ў Еўропе ж улада мяняецца. І Лукашэнка разлічвае на свежае глупства. Але ў дачыненні да Лукашэнкі, я думаю, там дурняў практычна няма. Акрамя цынічных, амаральных бізнесменаў, якія спрабуюць адстаяць свае інтарэсы. Бо ў мутнай вадзе, якую развялі ў Беларусі, лёгка лавіць рыбку».

Фонам да выступлення Лукашэнкі выступае лабіраванне яго інтарэсаў праз псэўдадэмакратычныя офісы ў Еўропе, і ціск на ўрады еўрапейскіх краін заходніх контрагентаў беларускага крымінальнага бізнэсу, лічыць Юрый Хашчавацкі. «Робячы такія заявы, Лукашэнка разлічвае на свае камітэты, якія займаюцца лабіраваннем яго інтарэсаў праз беларускія «дэмакратычныя» офісы ў Еўропе, якія фінансуюцца беларускімі ўладамі. Гэтыя офісы гуляюць ролю траянскага каня. Нашы спецслужбы запускаюць вірусы не толькі ў кампутарныя сеткі, але і ў дэмакратычныя сеткі».

«Гэта відавочна па заявах нібыта дэмакратычных офісаў, якія адстойваюць інтарэсы беларускіх алігархаў і спецслужбаў. Апошняе, што было - адна з такіх структур у Польшчы заявіла, што «выбары» адбыліся, што Лукашэнка перамог. Такая ацэнка можа быць зроблена альбо ідыётам, альбо яна была праплачана. Іншага варыянту няма», - сказаў вядомы рэжысёр.

«Таксама Лукашэнка разлічвае на дапамогу літоўскіх контрагентаў беларускага крымінальнага бізнэсу. Бо растваральнікавая кантрабанда - гэта крымінал у чыстым выглядзе. І яго немагчыма правесці без контрагентаў на Захадзе. І яны зробяць усё, каб гэтыя схемы заставаліся некранутымі, яны ціснуць на свае ўрады. І ўсё гэта адзіным фронтам ідзе на Еўразвяз. І Лукашэнка заяўляе - здавайцеся, мы гатовыя гандлявацца», - адзначыў Юрый Хашчавацкі.

Нагадаем, 11 кастрычніка беларускі дыктатар развітаўся са старой «палаткай». Выступаючы ў чацвер на заключным пасяджэнні абедзвюх палат «парламента» 4-га склікання, Лукашэнка заявіў, што з пытаннем змены выбарчага заканадаўства ў краіне, сістэмы фарміравання «парламента» не варта спяшацца.

«Пры далейшым цвёрдым ціску, мы ўсё роўна будзем збірацца вакол нейкай асобы, каб мы маглі існаваць як дзяржава, як нацыя. Пакуль з гэтым не хочуць мірыцца, з'яўляюцца размовы пра тое, што пакуль немагчыма іх узяць «цёплымі», голымі рукамі, то трэба падумаць аб іншых напрамках уздзеяння на Беларусь і на гэта грамадства», - заявіў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках