15 траўня 2024, Серада, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» пацвердзіў скарачэнне паставак нафты

6
«Белнафтахім» пацвердзіў скарачэнне паставак нафты

Старшыня канцэрна паведаміў аб скарачэнні аб'ёмаў пастаўкі нафты ў Беларусь з РФ у 4 квартале.

«Пастаўкі скарочаны на 4 квартал, гэта ўжо факт», - заявіў Ігар Жылін у пятніцу ў Менску.

Адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад» аб планах працы беларускіх НПЗ у 4 квартале, Жылін сказаў: «Мы, вядома, занепакоеныя пытаннямі загрузкі, але нашай віны ў гэтым няма». Ён дадаў, што «гэтыя пытанні цяпер абмяркоўваюцца з Мінэнерга і Мінэканамразвіцця Расеі».

Як паведамлялася, згодна з рашэннем Мінэнерга РФ, пастаўкі нафты ў Беларусь з Расеі ў 4 квартале складуць 4 млн тон супраць 5,3 млн тон у 3 квартале 2012 года.

На думку расейскіх профільных экспертаў, рашэнне аб скарачэнні на 4 квартал аб'ёмаў паставак звязана з рэзкім ростам паставак у Беларусь у бягучым годзе нафтавай сыравіны, якую рэспубліка выкарыстала для вытворчасці сублімаваных нафтапрадуктаў - растваральнікаў. Гэты бізнэс быў спынены ў канцы ліпеня - пачатку жніўня, пасля рэзкіх крытычных заўваг з боку расейскага кіраўніцтва.

Па дадзеных расейскіх СМІ, Мінэнерга РФ таксама матывуе скарачэнне паставак нафты ў Беларусь невыкананнем беларускім бокам двухбаковага балансу ўзаемных паставак вуглевадародаў.

Гэта патрабаванне, заключаецца ў тым, што да канца 2012 года на расейскі рынак з рэспублікі павінна быць пастаўлена 2,1 млн тон бензіну і 3,5 млн тон дызпаліва, выпрацаваных з расейскай нафты на беларускіх НПЗ. Пры гэтым, Беларусь выканала дадзеныя абавязацельствы толькі на 2%.

Як раней паведамлялі прадстаўнікі беларускіх НПЗ, пры падпісанні балансу на 2012 год прадугледжвалася, што гэтыя пастаўкі будуць забяспечваць расейскія нафтавыя кампаніі, якія займаюцца нафтаперапрацоўкай на ўмовах працэсінгу. На сённяшні дзень доля давальніцкай перапрацоўкі складае каля 50% ад агульнага аб'ёму, аднак, адзначаюць беларускія ўдзельнікі рынка, «расейскім давальцам вяртаць паліва ў РФ нявыгадна, экспарт у ЕЗ для іх пераважней».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках