3 траўня 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспрацоўных працаўладкуюць прымусова?

143
Беспрацоўных працаўладкуюць прымусова?

Беспрацоўных у Беларусі быць не павінна, кожны сёння павінен працаваць, заявіў кіраўнік.

Пра гэта ён сказаў на сённяшняй прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў.

«Да мяне прыходзяць лісты грамадзян, якія звяртаюцца: чаму той і той не працуе? І мне на гэта трэба неяк рэагаваць. Як рэагаваць у рынкавых умовах, я пакуль яшчэ не ведаю, але мы абавязкова спытаем кожнага беспрацоўнага, чаму ён не працуе», - распавёў Аляксандр Лукашэнка журналістам, піша onliner.by.

«Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Праз нас штогод праязджаюць мільёны замежнікаў. Вазьмі і зрабі ім паслугу: машыну памый, ягаду прадавай, яблыкі і іншае. Дапусцім, ты не можаш адкрыць бізнес - для гэтага патрэбныя мазгі, але ідзі да бізнесменаў і працуй», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі вы паглядзіце, у нас у Менску людзей з працягнутай рукой няма практычна. Калі ў вас (у Расеі) ёсць цэлыя шайкі жабракоў, якія выпрошваюць грошы, а потым іх дзеляць, то ў нас такога няма. У Менску адкрыты шыкоўныя дамы, так званыя начлежкі. Мы збіраем туды такіх людзей, там іх мыюць, чысцяць, даюць выбраць адзенне і магчымасць перазімаваць. Мы не хапаем і не вязем у каталажку гэтых людзей», - распавёў кіраўнік Беларусі.

Напісаць каментар 143

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках