27 красавiка 2024, Субота, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлін - супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (Фота)

3

У германскай сталіцы прайшла акцыя «Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі».

Яе правялі актывісты берлінскага офіса Amnesty International у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, паведамляе ПЦ «Вясна».

З моманту здабыцця незалежнасці Беларусі каля 400 чалавек былі асуджаныя да смерці і пакараныя. Два апошніх пакарання здзейснены ў сакавіку. Зміцера Канавалава і Уладзіслава Кавалёва прызналі вінаватымі ў тэракце ў менскім метро, а таксама ў серыі іншых выбухаў. Доказная база і рашэнне суда выклікае шмат пытанняў у юрыстаў, праваабаронцаў і грамадскасці. Менавіта таму дыскусіі, ці сапраўды яны вінаватыя, у грамадстве працягваюцца.

10 кастрычніка актывісты Міжнароднай амністыі ў Берліне нагадалі пра гэта сваім пікетам, які адбыўся перад беларускай амбасадай. Яны заклікалі Беларусь адмовіцца ад смяротнага пакарання, як гэта даўно зрабілі ўсё астатнія еўрапейскія краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках