27 красавiка 2024, Субота, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«УКантакце» цяпер шыфруе злучэнне

31
«УКантакце» цяпер шыфруе злучэнне

У сацыяльнай сетцы стала даступна бяспечнае падключэнне праз пратакол HTTPS.

Для беларусаў гэта вельмі карысная функцыя, таму што ў нашай краіне спецслужбы пастаянна ўзломваюць акаўнты карыстачоў. Зараз любы чалавек, у якога ёсць свая старонка ў гэтай сацыяльнай сетцы, можа заходзіць на сайт «УКантакце» па зашыфраваным злучэнні HTTPS.

Пры падключэнні праз гэты пратакол усе дадзеныя (у тым ліку лагін і пароль), якія перадаюцца паміж карыстачом і серверамі «УКантакце», будуць «пакаваццца» у крыптаграфічны пратакол SSL ці TLS. Гэта забяспечыць абарону дадзеных ад нападаў, заснаваных на праслухоўванні сеткавага злучэння - ад сніферскіх нападаў (перахоп трафіку) і нападаў тыпу man-in-the-middle (умяшанне ў канал сувязі).

Так як у Беларусі кожны правайдэр абавязаны прадастаўляць доступ да дадзеных карыстачоў спецслужбам, супрацоўнікі КДБ і ААЦ маглі праглядаць увесь ваш трафік «УКантакце» - ад пароляў да перапіскі. Але пры выкарыстанні падключэння HTTPS усе вашыя дадзеныя будуць зашыфраванымі. А значыць, нечытэльнымі для спецслужбаў.

Каб зайсці ў сацыяльную сетку праз бяспечны пратакол, неабходна перайсці па спасылцы https://vk.com/. Пасля гэтага на старонцы «Мае Настройкі» з'явіцца поле «Заўсёды выкарыстоўваць бяспечнае злучэнне». У гэтым полі трэба паставіць галачку.

Нагадаем, такія сацыяльныя сеткі, як «Фэйсбук» ці мікраблог «Твітэр» ужо даўно выкарыстоўваюць шыфраванае злучэнне HTTPS.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках