28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усіх - на ўборку лёну

48
Усіх - на ўборку лёну

Адміністрацыя Віцебскага аблвыканкама загадала тэрмінова «мабілізаваць людскія рэсурсы на ўборку лёну».

«Трэба мабілізаваць людскія рэсурсы, не менш 7-10 тысяч чалавек з гарадоў, падшэфных арганізацый, навучэнцаў і студэнтаў і накіраваць 20, 21 кастрычніка на ўборку лёну», - такую тэлефанаграму, адрасаваную старшыням райвыканкамаў Віцебскай вобласці, даслалі ў рэдакцыю TUT.BY.

Прыпіска ў тэлефанаграме гучыць неяк зусім пагрозліва: «Да 22 кастрычніка 2012 г. на палях Віцебшчыны лёну не павінна быць. У адваротным выпадку буду лічыць, што наносіце краіне эканамічную шкоду». І ўнізе - яшчэ адна прыпіска: «Несяце персанальную адказнасць!». Мяркуючы па дакуменце, падпісаў тэлефанаграму-маланку старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Касінец.

Ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама пацвердзілі, што такая тэлефанаграма сапраўды існуе, толькі лён, па распараджэнні старшыні, неабходна ўбраць да 25 кастрычніка. «У цяперашні час мы просім у першую чаргу работнікаў арганізацый, каб прынялі ўдзел. А ва ўстановах адукацыі яны самі вырашаюць, прыцягваць студэнтаў і навучэнцаў або не. Па просьбе камітэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама мы і адправілі тэлефанаграмы з просьбай па магчымасці аказаць садзейнічанне», - сказалі ва ўпраўленні адукацыі, дадаўшы, што такая праца праводзіцца штогод. Якую колькасць гектараў трэба прыбраць, там адказаць не змаглі.

Затое паведамілі, што навучэнцы і студэнты таксама звычайна прымаюць удзел ва ўборцы:

«Працу яны выконваюць у залежнасці ад узросту. Непаўналетнія трохі працуюць - тыдзень-два, паўналетнія - да месяца. Навучальныя ўстановы самі рэгулююць, у які час яны могуць адправіць навучэнцаў. Ім, вядома, абавязкова плацяць».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках