18 траўня 2024, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент сёння назаве лаўрэата прэміі Сахарава

12
Еўрапарламент сёння назаве лаўрэата прэміі Сахарава

Сярод трох прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі - беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Усе прэтэндэнты цяпер знаходзяцца за кратамі ў сваіх краінах і прызнаныя палітычнымі вязнямі, паведамляе «Радыё Свабода».

За вылучэнне кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі праў чалавека Алеся Бяляцкага на атрыманне прэміі выказаліся 83 члена Еўрапейскага парламента. За вылучэнне расейскага гурта Pussy Riot выказаліся 46 еўрадэпутатаў. За вылучэнне іранскіх адвакатаў Насрын Сатудэха і рэжысёра Джафара Панахі выказаліся 12 еўрадэпутатаў.

Пераможца атрымае € 50,000 і будзе запрошаны на цэрымонію ўзнагароджання 12 снежня ў гэтым годзе ў Страсбургу. Фіналісты былі выбраны з пяці кандыдатур, вылучаных палітычнымі групамі або групамі з больш чым 40 дэпутатаў Еўрапарламента.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках