28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Windows 8 паступіла ў продаж

39
Windows 8 паступіла ў продаж

Карпарацыя «Майкрасофт» прадставіла новую аперацыйную сістэму Windows 8.

26 кастрычніка роўна апоўдні ў кожнай са 140 краін свету, уключаючы Расею, пачнуцца продажы навінкі - аперацыйнай сістэмы Windows 8, прадстаўленай на 37 мовах. Аб гэтым заявіў прэзідэнт падрадзялення Windows у Microsoft Стывен Сінофскі, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, аперацыйная сістэма будзе прадстаўлена ў некалькіх версіях: Windows 8 і Windows 8 Pro. Яе асаблівасць у тым, што яна арыентавана на прылады з сэнсарнымі дысплеямі: уводзіць інфармацыю пры працы на Windows 8 можна будзе не толькі з дапамогай мышы і клавіятуры, але і простым дакрананнем пальца да экрана. Такім чынам, прылады на базе новай аперацыйнай сістэмы будуць спалучаць у сабе мабільнасць і партатыўнасць планшэта і функцыянал паўнавартаснага кампутара.

Windows 8 - першая ў свеце адзіная сістэма, агульная платформа для кампутараў, планшэтаў і смартфонаў, адзначаюць у «Майкрасофт». Адначасова кампанія запускае новы браўзэр Internet Explorer 10 для працы ў інтэрнэце на сэнсарных прыладах, а таксама аперацыйную сістэму Windows RT, якая будзе прадусталёўвацца на планшэтах.

У цяперашні час у свеце налічваецца больш за 1,3 млрд карыстальнікаў аперацыйнай сістэмы ад Microsoft. Папярэднюю версію папулярнай аперацыйнай сістэмы - Windows 7 - Microsoft выпусціла ў 2009 годзе пасля трохгадовага перапынку, які рушыў услед за няўдачай з Windows Vista, якая была вельмі складаная і нязручная ў выкарыстанні, працавала павольна, узровень яе продажаў быў нізкі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках