9 траўня 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: У Беларусі ўзмацняецца ціск на кошты і абменны курс

13
МВФ: У Беларусі ўзмацняецца ціск на кошты і абменны курс

Місія МВФ па Беларусі лічыць, што заўчаснае змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі ў канцы першага паўгоддзя 2012 года ўзмацніла ціск на кошты і абменны курс.

«Узмацненне жорсткасці макраэканамічнай палітыкі, прадпрынятае беларускімі ўладамі ў канцы 2011 года, было вельмі паспяховым, значна атрымалася скараціць інфляцыю. Але зніжэнне стаўкі рэфінансавання і высокія тэмпы росту заработнай платы цяпер вядуць да ціску на кошты і абменны курс», - сказаў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Дэвід Хофман на брыфінгу ў панядзелак у Менску, піша «Інтэрфакс».

Ён падкрэсліў, што «патрабуюцца рашучыя меры эканамічнай палітыкі».

Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі таксама адзначыў, што Міжнародны валютны фонд рэкамендуе Нацбанку Беларусі як мага хутчэй павысіць стаўку рэфінансавання.

«Мы вітаем павышэнне Нацбанкам патрабаванняў па рэзервах і анансаванае павышэнне стаўкі рэфінансавання. Але мы лічым, што Нацбанку варта неадкладна пачаць павышэнне сваіх ставак», - сказаў Хофман.

МВФ таксама чакае ад беларускіх улад плана глыбокіх структурных рэформ для пачатку перамоў аб новай праграме stand-by.

«Мы працягваем дыскусіі з уладамі аб праводзімай эканамічнай палітыцы і перспектывах новай праграмы», - сказаў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі.

«Для перамоў па праграме спатрэбіцца дакладная згода ўсіх ключавых дзяржорганаў, уключаючы самы вышэйшы ўзровень, па пакеце мер эканамічнай палітыкі, якая атрымае падтрымку з боку ўсіх краін-членаў МВФ», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках