27 красавiка 2024, Субота, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адмовіўся ад прамой лініі з народам

45
Пуцін адмовіўся ад прамой лініі з народам

Традыцыйнай прамой лініі камунікавання Уладзіміра Пуціна з грамадзянамі ў гэтым годзе не будзе.

Па дадзеных газеты «Коммерсант», магчыма, замест яе будзе праведзена вялікая прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы.

«У гэтым годзе сапраўды прамой лініі не будзе», - пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. На пытанне, чаму было прынята рашэнне адмовіцца ад яе, Пяскоў растлумачыў: «Ад яе ніхто не адмаўляўся. У гэтым годзе проста будзе іншы фармат».

Таксама пакуль невядомая і дата паслання прэзідэнта Федэральнаму сходу. «Так як гэта першае пасланне новага прэзідэнта, яно не можа быць прахадным, а павінна змяшчаць вельмі сур'ёзныя стратэгічныя арыенціры і быць старанна канцэптуальна прапрацавана», - паведаміла крыніца газеты ў Крамлі.

Першая прамая лінія - камунікаванне з грамадзянамі ў прамым эфіры федэральных каналаў з дапамогай тэлемоста з розных кропак краіны, тэлефонных званкоў і лістоў - адбылася 24 снежня 2001 года. З 2008 году Пуцін праводзіў штогадовы дыялог у якасці кіраўніка ўрада. У апошні раз ён адказваў на пытанні грамадзян 15 снежня мінулага года. Эфір працягваўся чатыры з паловай гадзіны, а глядзелі яго амаль 40% тэлевізійнай аўдыторыі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках