27 красавiка 2024, Субота, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Праводзіць зараз дэнамінацыю бессэнсоўна

6
Станіслаў Багданкевіч: Праводзіць зараз дэнамінацыю бессэнсоўна

Эксперты не разлічваюць на «закрэсліванне нулёў» у бліжэйшы час.

Як сцвярджае крыніца charter97.org, нядаўна ў Менск даставілі 10 тон банкнот самалётамі з Еўропы. Акрамя таго, авіякампаніі ў Менску атрымалі запыт па перавозцы з Франкфурта дадаткова новых партый грошай. Гаворка ідзе аб некалькіх партыях па 2 тоны кожная.

Па словах прадстаўніка авіябізнеса, гаворка не ідзе пра наяўную замежную валюту, якую банкі для падтрымкі курсу беларускага рубля дастаўляюць з-за мяжы. На пытанне, ці могуць быць дастаўленыя банкноты новымі беларускімі купюрамі для дэнамінацыі, у інтэрв'ю сайту charter97.org адказаў былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

«Дэнамінацыя патрэбна, але яе варта праводзіць, калі ўзровень інфляцыі ў краіне будзе 3-5% у год. А ў нас надзвычай высокая інфляцыя, і кошты «растуць як на дражджах». Вядома, Нацбанк мог загадзя замовіць новыя банкноты, каб яны захоўваліся да патрэбнага часу. Але дэнамінацыі не трэба баяцца, варта баяцца інфляцыі і дэвальвацыі», - лічыць эканаміст.

«Вядома, не варта забываць, што наша ўлада непрадказальная. Яна можа зрабіць глупства, і ва ўмовах высокай інфляцыі правесці дэнамінацыю. Але дэнамінацыю трэба праводзіць, калі кошты не растуць, а пакупнікі супакоіліся. Бо калі правесці дэнамінацыю зараз, кошты зноў будуць расці, як і раслі да гэтага часу. І праз нейкі час трэба будзе зноў праводзіць дэнамінацыю. У ідэале гэтую аперацыю варта рабіць, калі кошты больш не растуць, калі ўсё стабільна. Але я не думаю, што наша ўлада такая недалёкая, каб рабіць сёння дэнамінацыю», - адзначыў Станіслаў Багданкевіч.

Нагадаем, кіраўніцтва Нацбанка неаднаразова заяўляла аб магчымасці і неабходнасці правядзення дэнамінацыі. Надзея Ермакова нават называла прыкладныя тэрміны пачатку падрыхтоўкі абмену беларускіх банкнот на новыя - 2013 год.

Разам з тым незалежныя эканамісты лічаць, што дэнамінацыю можна праводзіць толькі пры інфляцыі ніжэй за 10%, а перакрыцце кантрабанды растваральнікаў «зводзіць на не» усе спробы ўрада ўтаймаваць інфляцыю і збалансаваць плацежны баланс. У такіх умовах гаворка хутчэй можа ісці аб новай дэвальвацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках