25 красавiка 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўмільёна даляраў - на «дэпутацкі» начлег (Фота)

42

Іншагароднія «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» яшчэ не атрымалі службовыя кватэры ў Менску і пакуль заселены ў гасцініцу «Планета».

Пра гэта паведаміла гродзенцам «дэпутат», былы галоўны рэдактар газеты «Гродненская правда», Алена Бераснёва. Колькі каштуе пражыванне ў гасцініцы такога натоўпу людзей?

Як вядома, у беларускім «парламенце» на дадзены момант 89 іншагародніх «дэпутатаў». Наогул, іх павінна быць 90, але па адной з гомельскіх акругаў «дэпутат» не прызначаны, піша «Народная воля».

У гасцініцы «Планета» ёсць 48 аднамесных нумароў «Бізнес-стандарт» па кошце 95 даляраў у суткі. Тых, хто застаўся (а гэта 41 чалавек) рассялілі ў «Бізнес палепшаны» - 120 даляраў суткі. Такім чынам, толькі суткі пражывання «дэпутатаў» у гасцініцы абыходзяцца без малога ў 10 тысяч даляраў.

Першая сесія «палаты прадстаўнікоў» пятага склікання адкрылася 18 кастрычніка. «Дэпутаты» з'язджаліся ў Менск мінімум за дзень да гэтага. Такім чынам, сёння яны ў Менску 16-ы дзень. Значыць, на іх пражыванне ўжо выдаткавана мінімум 150 тысяч даляраў (гэта з улікам таго, што некаторыя, як, напрыклад, спікер Уладзімір Андрэйчанка даўно маюць кватэры ў Менску, хоць балатаваліся ад рэгіёнаў).

Мяркуючы па ўсім, у гасцініцы «дэпутаты» пражывуць яшчэ ўвесь лістапад, а хтосьці і снежань. Справа ў тым, што яшчэ не здалі свае службовыя кватэры «дэпутаты» мінулага склікання. Да таго ж, гэтыя кватэры яшчэ трэба падрыхтаваць да ўезду новых гаспадароў, зрабіўшы там рамонт. Такім чынам, мінімум паўмільёна даляраў будуць выдаткаваныя толькі на тое, каб іншагароднія «дэпутаты» маглі з камфортам перакантавацца ў гасцініцы, пакуль атрымаюць у сталіцы добрае жыллё.

У імя чаго такія траты? Тым больш, што праблему з жыллём для псеўдазаканадальнікаў, здавалася, даўно вырашылі, пабудаваўшы дом у раёне вуліцы Лодачнай?

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках