30 студзеня 2023, панядзелак, 21:37
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Плюшавы дэсант» вярнуўся ў Беларусь (Фота, відэа)

39

Актывісты шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen даслалі паштоўкі з плюшавымі мядзведзікамі беларускім службоўцам.

Цацкі былі сабраныя ў Стакгольме і адпраўленыя ў Менск поштай. Усяго актывісты Östgruppen даслалі беларускім службоўцам з «чорнага спісу» 175 плюшавых мядзведзікаў. Таксама ў пасылкі былі ўкладзены паштоўкі са зваротам да іх.

«Я так разумею, што Вы разам з кіраўніцтвам краіны парушаеце правы чалавека. Мне падаецца, гэта вельмі кепска. Шкада, калі Вас не навучылі правам чалавека ў школе. Я лічу, паважаць такія правы, як , напрыклад, свабода сходаў, асацыяцыі і слова - вельмі важна. Калі Вы будзеце і далей парушаць гэтыя правы, то ніколі не даведаецеся, што насамрэч думаюць грамадзяне вашай краіны», - гаворыцца ў паштоўцы ад імя плюшавай цацкі.

Каб навучыць беларускіх службоўцаў паважаць правы чалавека, у кожнай паштоўцы таксама змешчаны выняткі з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.