19 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар патрабуе ад экспарцёраў 100-адсоткавага вяртання валютнай выручкі

25
Дыктатар патрабуе ад экспарцёраў 100-адсоткавага вяртання валютнай выручкі

Лукашэнка незадаволены сітуацыяй звязанай з вяртаннем беларускімі экспарцёрамі валютнай выручкі ў краіну, у першую чаргу - з Расеі.

«Праблемнымі застаюцца пытанні разлікаў за пастаўленую прадукцыю і вяртання валютнай выручкі ў краіну. Так, у параўнанні з пачаткам бягучага года, пратэрмінаваную запазычанасць скарацілі.

Але па-ранейшаму крэдытуем нашых партнёраў, перш за ўсё - расейскіх. З улікам патэнцыялаў нашых банкаўскіх сістэм, павінна быць з дакладнасцю наадварот», - заявіў Лукашэнка, адкрываючы ў пятніцу нараду па праблемных пытаннях экспарту беларускай прадукцыі, піша «Інтэрфакс».

У сувязі з гэтым кіраўнік папрасіў ўрад адказаць, «чаму ў нас так да гэтага часу адбываецца і якія меры прыняты, куды глядзяць адпаведныя органы?».

Лукашэнка таксама незадаволены нізкай эфектыўнасцю працы тавараправоднай сеткі за мяжой. У прыватнасці, сказаў ён, менш за 10% беларускага экспарту рэалізуецца праз уласныя сеткі, «але і гэтыя арганізацыі пакутуюць нізкай фінансавай дысцыплінай, адсутнасцю граматнай коштавай палітыкі».

Дыктатар, спасылаючыся на інфармацыю Камітэта дзяржкантролю, паведаміў пра факты, калі трактары МТЗ і запчасткі да іх пастаўляліся пасярэднікам па ўнутраных коштах, нібыта для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. «Але фактычна яны экспартаваліся ў Расею, Казахстан і іншыя краіны, толькі ўжо зусім па іншых коштах», - адзначыў кіраўнік. «Як мне дакладваюць, аб'ём такіх паставак за перыяд з мінулага года па жнівень бягучага склаў больш за Br90 млрд», - заявіў Лукашэнка.

Ён таксама бачыць відавочныя недапрацоўкі з экспартам транспартных паслуг. «У сённяшніх умовах, калі стварэнне АЭП, здавалася б, павінна дазволіць дынамічна нарошчваць аб'ёмы гэтых паслуг, нашы транспартнікі ледзь плятуцца, прырост толькі склаў каля 3%», - адзначыў ён.

Лукашэнка заявіў аб тым, што кіраўніцтва шэрагу міністэрстваў і канцэрнаў знаходзіцца «ў самазаспакоенасці і бестурботнасці, хаваючыся за станоўчымі агульнымі лічбамі, да дасягнення якіх яны не маюць ніякага дачынення». «Гэтаму трэба пакласці канец, усе павінны ўпрагаюцца ў працу і, як гаворыцца, араць грунтоўна», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках