20 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кастрычніку пастаўкі расейскай нафты скараціліся на 22%

1
У кастрычніку пастаўкі расейскай нафты скараціліся на 22%

Пастаўкі нафты ў кастрычніку з Расеі ў Беларусь склалі 1 млн 347 тыс. тон, што на 22% менш, чым у верасні.

Як паведамляецца ў аператыўнай зводцы расейскага ГП «ЦДУ ТЭК», у студзені-кастрычніку РФ экспартавала ў Беларусь 17,536 млн тон нафты, што на 18,5% больш за аналагічны паказчык 2011 года, піша «Інтэрфакс».

Па дадзеных аператыўных зводак ЦДУ ТЭК за студзень-верасень і студзень-жнівень, у Беларусь было пастаўлена 16,189 млн тон нафты (рост на 23,2%) і 14,465 млн тон (рост на 26,3%) адпаведна.

Такім чынам, у кастрычніку экспарт нафты ў Беларусь склаў 1,347 млн тон супраць 1,724 млн тон у верасні (падзенне на 22%).

Як раней паведамлялася, РФ абмежавала для Беларусі аб'ём паставак нафты на IV квартал 2012 года - да 4 млн тон з 5,2-5,3 млн тон. Дадзенае рашэнне прынята расейскім бокам, з улікам рэзкага росту паставак у Беларусь нафтапрадуктаў з РФ і невыканання беларускім бокам балансавых абавязацельстваў па пастаўцы на тэрыторыю РФ у гэтым годзе 5,8 млн тон нафтапрадуктаў. Расейскі бок таксама лічыць, што Беларусь у гэтым годзе бяспошлінна рээкспартавала расейскія нафтапрадукты пад выглядам хімічных растваральнікаў, экспарт якіх не абкладаецца пошлінамі.

У цяперашні час першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка дамовіўся аб аднаўленні ранейшых аб'ёмаў паставак расейскай нафты ў 2012 годзе. Аднак на якіх умовах першаму віцэ-прэм'еру атрымалася дамовіцца з расейскім бокам - невядома.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках