26 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва «Бульбаш-хола» часткова спыненае

22
Будаўніцтва «Бульбаш-хола» часткова спыненае

Пра гэта паведамляецца ў лісце з Міністэрства культуры.

Адказ на заяву ўдзельнікаў круглага стала «Абаронім Курапаты» аб недапушчальнасці будаўніцтва «Бульбаш-хола» ля крыжоў ва ўрочышчы Курапаты атрымала арганізатарка акцыі Ганна Шапуцька. У адказе за подпісам намесніка міністра культуры Віктара Кураша паведамляецца:

«Падчас выезду на месца выяўлена, што работы праводзяцца часткова ў ахоўнай зоне гістарычна-культурнай каштоўнасці. Пры гэтым іх выкананне ажыццяўляецца без дазволу Міністэрства культуры [...]. Міністэрствам культуры выдадзенае прадпісанне заказчыку работ СТАА «Белрэстінвест» і Менаблвыканкаму аб спыненні работ у зоне аховы гістарычна-культурнай каштоўнасці [...]. Аднаўленне работ будзе магчымае пасля забеспячэння адпаведнасці праектнай дакументацыі прававым нормам».

Тым часам, у адказе - ні слова аб прыпыненні работ на самім будынку «Бульбаш-хола», толькі пра ахоўную зону Курапатаў. Бо некалі дазвол на пабудову «Бульбаш-хола» давала само ж Міністэрства культуры, паведамляе «Еўрарадыё».

Ганна Шапуцька адзначыла, што падпісанты звароту, сярод якіх былі такія паважаныя людзі як Ігар Кузняцоў, Сяргей Ханжанкоў, Зміцер Дрозд ды іншыя, таксама прасілі Мінкульт аб асабістай сустрэчы. Гэтую просьбу чыноўнікі праігнаравалі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках