22 верасня 2026, aўторак, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонку Петросяна не пусцілі ў Еўропу

7
Жонку Петросяна не пусцілі ў Еўропу

Яна збіралася ляцець у Мілан на Тыдзень моды.

Жонка гумарыста-пуцініста Яўгена Петросяна Таццяна Брухунава паведаміла ў Instagram, што яе не пусцілі ў Еўропу.

Брухунава павінна была выляцець 22 верасня ў Мілан на Тыдзень моды. Жонцы гумарыста не выдалі візу.

«Гэта ўпершыню за 13 гадоў маіх падарожжаў па Еўропе. Упершыню мне не далі візу без абгрунтаванняў і тлумачэнняў. Проста вярнулі чысты пашпарт», — заявіла жонка артыста.

У лістападзе 2024-га Брухунава распавяла, ад якіх падарожжаў адмовілася з-за «СВА». Жонка артыста заявіла, што абірае краіны, дзе не трэба хаваць сваё паходжанне. Паводле слоў жонкі каміка, яна больш не вазіць грошы ў «агрэсіўную Еўропу». Жанчына заявіла, што ездзіць туды, дзе любяць і падтрымліваюць Расію.

У лістападзе 2025-га жонка Петросяна паведаміла, што сутыкнулася з вялікай колькасцю хэйту з-за світэра з надпісам «Порвем за Россию».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках