24 красавiка 2024, Серада, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх наймітаў у Лівіі пазбавілі святла і прагулак

46
Беларускіх наймітаў у Лівіі пазбавілі святла і прагулак

Асуджаныя на 10 гадоў за дапамаганне рэжыму Кадафі беларусы, як і расейцы з украінцамі, ужо месяц не выводзяцца на прагулку.

Арыштантаў трымаюць у цемры, у іх адабралі мабільныя тэлефоны, па якіх яны маглі звязвацца з роднымі ў Беларусі, а перад вокнамі іх камеры пабудавалі сцяну, хоць вокны і так у іх зачыненыя шчытамі з металу. Пра гэта паведамляе ўкраінскі праваабаронца, прэзідэнт Міжнароднага Дабрачыннага Фонду «Еўраклопат» Станіслаў Селіванаў, які 22 лістапада адправіў афіцыйны зварот ваеннаму пракурору Лівіі, піша TUT.by.

У лівійскай турме зараз знаходзяцца чацвёра беларусаў: Фёдар Трусанаў, Валерый Гардзіенка, Ігар Ядзімічаў і Вячаслаў Качура. Усё - пенсіянеры. Двое з іх - менчукі, адзін жыў ва Украіне, але з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.

У звароце праваабаронцаў гаворыцца, што кіраўніцтва МБФ «Еўраклопат» і шэраг грамадскіх, недзяржаўных, праваабарончых арганізацый Украіны, Расеі і Беларусі пастаянна кансультуюцца з амбасадамі Расеі, Беларусі і Украіны ў Лівіі пра здароўе і стан спраў у арыштаваных грамадзян СНД. Яны, нагадаем, знаходзяцца пад арыштам у батальёне Атмана Млекты «Сокал», у Трыпалі, у Лівіі са жніўня 2011 года.

«Камандзір батальёна «Сокал» не дазваляе арыштаваным грамадзянам з СНД, якія знаходзяцца пад аховай яго батальёна, больш за месяц выходзіць на прагулкі. Насуперак таму, што ад гэтага губляецца зрок, іх трымаюць у цемры, ды яшчэ перад вокнамі іх камеры пабудавалі сцяну, хоць вокны і так у іх зачыненыя шчытамі з металу, - гаворыцца ў звароце. - Як элементарныя нормы асабістай гігіены чалавека сумяшчаюцца з тым, што арыштаваныя больш за год не могуць памыцца гарачай вадой? Зараз 2012 год, трэцяе тысячагоддзе, таму мы ўпэўненыя, што новая адміністрацыя Лівіі далёкая ад падабенства з бесчалавечным рэжымам канцлагераў часоў фашысцкай Германіі. І Атман Млекта, як усім вядома, асабіста ваяваў супраць самавольства старой турэмнай сістэмы Кадафі! Уявіце, паважаны Ваенны Пракурор Лівіі, сітуацыю, калі вам больш за год не дазвалялі б прыняць гарачы душ і трымалі бы вас у цемры без прагулак на свежым паветры. Уявіце гэта не як Пракурор, а як жывы чалавек».

Па словах Станіслава Селіванава, калі рэакцыі не будзе, то Фонд «Еўраклопат» будзе звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. «Мы таксама будзем падрабязна публікаваць у СМІ Францыі, Англіі, Італіі, Егіпта і Туніса праўду аб маральным абліччы Атмана Млекты як галоўнага ваеннага камандзіра, які парушае правы чалавека ў Лівіі, - кажа праваабаронца. - Незразумела толькі адно: хіба дзеля гэтага народ Лівіі ў барацьбе памяняў сваю эліту і хіба гэта яго новае аблічча? »

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пацвердзіў, што становішча беларусаў у Лівіі даволі складанае. «Умовы іх утрымання то паляпшаюцца, то пагаршаюцца. Беларускі консул у Лівіі знаходзіцца з імі ў пастаянным кантакце, пастаянна перадае ім медыкаменты і прадукты харчавання, каб палегчыць іх знаходжанне ў турме. Але, вядома, у поўнай меры кантраляваць ўмовы іх утрымання мы не можам», - сказаў Савіных.

Нагадаем, абвінавачаныя ў дапамаганні сілам Кадафі грамадзяне Расеі, Украіны і тры беларусы атрымалі па 10 гадоў турмы з папраўчымі работамі сёння на апошнім пасяджэнні суда ў Лівіі. Расеец Аляксандр Шадроў, якога вызначылі каардынатарам групы, прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках