26 красавiка 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ верне Егіпту і Тунісу грошы дыктатараў

10
ЕЗ верне Егіпту і Тунісу грошы дыктатараў

Савет ЕЗ пастанавіў вярнуць урадам Егіпта і Туніса сродкі з рахункаў прадстаўнікоў рэжымаў Хосні Мубарака і Зін эль-Абэдзіна Бэн Алі.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізацыі, апублікаваным 26 лістапада, перадае ІТАР-ТАСС.

Грошы 19 егіпцян, у тым ліку былога прэзідэнта Хосні Мубарака, былі замарожаныя ў еўрапейскіх банках з сакавіка 2011 года, а рахункі 48 прадстаўнікоў былых туніскіх уладаў, у тым ліку былога прэзідэнта Зін эль-Абэдзіна Бэн Алі, былі заблакаваныя са студзеня 2011 года.

«Вяртанне сродкаў, якія раскралі былыя рэжымы ў Тунісе і Егіпце, з'яўляецца для нас першачарговай задачай. Мы прыкладзем усе намаганні, каб вярнуць грошы народам гэтых дзвюх краін», - заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах Кэтрын Эштан.

Пра якія сумы можа ісці гаворка і як хутка грошы паступяць у распараджэнне ўрадаў Егіпта і Туніса, пакуль не ясна. Раней у прэсе вылучаліся здагадкі, што былыя прэзідэнты і прадстаўнікі іх акружэння назапасілі на сваіх рахунках сотні мільёнаў еўра.

Санкцыі ЕЗ, якія прадугледжваюць замарожванне рахункаў, дзейнічаюць у дачыненні да былога кіраўніцтва Лівіі, а таксама прадстаўнікоў кіраўніцтва Сірыі, Ірана, Беларусі і шэрагу дзяржаў Афрыкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках