19 красавiка 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяпянка супраць інтэрната для гастарбайтэраў

19

Жыхары Геалагічнай вуліцы ў Менску выступаюць супраць будаўніцтва на ёй інтэрната для гастарбайтэраў.

Чарговы сход жыхароў адбыўся 27 лістапада каля аб'екта, які будуецца на Геалагічнай вуліцы, 54, у мікрараёне Сцяпянка, піша БелаПАН.

Жыхары заяўляюць, што надзел зямлі на Геалагічнай вуліцы афіцыйна выдзелены для будаўніцтва двухкватэрнага жылога дома, зарэгістраванага на трох непаўналетніх дзяцей. У рэальнасці ж рабочыя падчас узвядзення гэтага будынка распавялі жыхарам, што будуюць інтэрнат для замежных рабочых, сцвярджаюць жыхары вуліцы.

«Паглядзіце, - разгарнула плакат адна з жыхарак, - хіба гэта падобна на прыватны жылы дом? Гэта нейкі будынак барачнага тыпу. Падобныя, магчыма, ёсць ужо ў многіх раёнах Беларусі. Гэты падпольны - таму што будуецца пад прыкрыццём жылога дома - інтэрнат разлічаны на 60 гастарбайтэраў. Зрэшты, думаю, гэтую лічбу можна смела на тры памнажаць. Мы - карэнныя жыхары, і нас ніхто не спытаў, ці трэба нам такое суседства?

Мы не супраць таго, каб у гэтым доме жыла сям'я, хай вялікая, хай 10 чалавек. Не супраць, калі гэты будынак аддадуць шматдзетным сем'ям, дзіцячаму дому. Хай пабудуюць тут любы сацыяльны аб'ект. Але галоўнае, хай нам растлумачаць усё, і хай згодна з законам усё будуюць, а не нелегальны інтэрнат».

Паджылы мужчына Іван кажа: «Калі тут будуць жыць 60 чалавек, то камунікацыі проста не вытрымаюць. Тут да гэтага часу няма сцёкавай каналізацыі, толькі гадоў сем таму правялі газ».

«Скажыце, якое будаўніцтва каму будзе дазволена, калі пачаць з таго, што суседні пляц проста зраўняюць з зямлёй? - кажа мясцовы жыхар Уладзімір. - Які можа быць давер да гэтых людзей, да іх дзейнасці і жыцця тут разам з намі, калі пачынаецца з гэтага?»

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках