Ладуцька: Патрэбы ў ільготах на праезд няма
65- 28.11.2012, 18:31
Мінгарвыканкам не плануе вяртацца да тэмы ільготнага праезду ў грамадскім транспарце для студэнтаў.
Пра гэта паведаміў сёння ў час прамой лініі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, паведамляе БелТА.
Паводле яго слоў, у сталіцы для моладзі ёсць магчымасць падзарабіць ў вольны ад вучобы час. Адкрытыя вакансіі ў сферы будаўніцтва, аказання паслуг, гандлю ды інш. Практыка, калі моладзь сумяшчае вучобу і працу, распаўсюджаная ў многіх краінах свету.
«Падтрымку трэба аказваць адрасна. Пытанне неаднаразова абмяркоўвалася, і вяртацца да тэмы бясплатнага або льготнага праезду для студэнтаў не плануем», - сказаў Мікалай Ладуцька.
Ён падкрэсліў, што ўвядзенне бясплатнага праезду ў мінулым годзе было абумоўлена эканамічнай сітуацыяй. Цяпер умовы змяніліся, і неабходнасці ў такіх захадах няма.