23 красавiка 2024, aўторак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмаўляецца весці перамовы па нафце

93
Расея адмаўляецца весці перамовы па нафце

Менск вымушаны вывесці перамовы з РФ па нафце на вышэйшы дзяржаўны ўзровень.

Чарговы раунд перамоў з РФ па нафтавым балансе на 2013 год на ўрадавым узроўні, які Менск разлічваў правесці ў канцы мінулага або ў пачатку гэтага тыдня, не адбыўся.

Беларускія перамоўшчыкі чакаюць, што дыялог з РФ працягнецца на вышэйшым дзяржаўным узроўні, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца, знаёмая з сітуацыяй на перамовах.

«Расейскі бок адмовіўся ад новых перамоў на ўрадавым узроўні, адзначыўшы актуальнасць прапаноў па аб'ёмах пастаўкі нафты ў 2013 годзе, якія былі зробленыя на перамовах 19-20 лістапада - 18 млн тон. Перамовы пакуль не вядуцца. У Менску чакаюць вынікаў беларуска-расейскай сустрэчы на вышэйшым узроўні», - сказала крыніца.

Паводле яе слоў, пазіцыя беларускага боку не змяняецца: Менск разлічвае на імпарт 23 млн тон расейскай нафты ў 2013 годзе і пацвярджае гатоўнасць удзельнічаць у зніжэнні рызык дэфіцыту нафтапрадуктаў на расейскім рынку.

Як паведамлялася, па дадзеных СМІ, кіраўнікі Беларусі і Расеі могуць сустрэцца 5 снежня ў Ашхабадзе на саміце СНД і 19 снежня ў Маскве, дзе пройдуць сустрэчы на вышэйшым узроўні ў фарматах АДКБ, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза.

Раней таксама паведамлялася, што расейскі бок у ходзе перамоў 19-20 снежня ў Маскве заняў жорсткую пазіцыю па абмежаванні паставак нафты ў Беларусь у 2013 годзе на ўзроўні не больш за 18 млн тон, што на 3 млн тон менш, чым Беларусь атрымае ў гэтым годзе і на 5 млн тон менш, чым Менск запытвае на 2013 год. Дадзеная пазіцыя ўрада РФ была агучана адразу пасля зробленых 16 лістапада ўпэўненых заяў кіраўніцтва ўрада Беларусі аб дасягненні з РФ дамоўленасцей аб імпарце 23 млн тон нафты ў 2013 годзе.

У Менску адзначалі, што фармальна расейскі бок аргументуе магчымае скарачэнне паставак нафты ў Беларусь у 2013 годзе абмежаванымі тэхнічнымі магчымасцямі «Транснафты» і неабходнасцю павелічэння загрузкі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы - 2 (БТС-2).

Між тым, профільныя эксперты не выключаюць, што абмежаванне паставак нафты ў Беларусь уяўляе сабой рэакцыю Масквы на маштабны бізнэс па вытворчасці і экспарту з тэрыторыі Беларусі сублімаваных нафтапрадуктаў («растваральнікаў»), які квітнеў ў першым паўгоддзі 2012 года, а затым быў згорнуты па патрабаванні расейскага боку. Ва ўрадзе РФ палічылі гэты бізнэс ценявым рээкспартам расейскіх нафтапрадуктаў, а міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак заявіў пра страты расейскага бюджэту ў суме каля $1,5 млрд.

Па экспертнай ацэнцы, экспарт «растваральнікаў», аб'ём якога за 7 месяцаў гэтага года склаў амаль $3 млрд, стаў адным з ключавых драйвераў эканамічнага росту і прафіцыту знешняга гандлю Беларусі ў гэтым годзе.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках