10 лiстапада 2026, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ пайшлі наперад на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці

ЗСУ пайшлі наперад на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці

Начальнік штаба 34-й брыгады марской пяхоты раскрыў падрабязнасці.

Украінскія марпехі ўтрымліваюць пазіцыі як на астраўных участках Дняпра, так і на левым беразе Херсонскай вобласці. Пра гэта ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» расказаў начальнік штаба 34-й брыгады марской пяхоты ЗСУ, палкоўнік Алім Керымаў.

«У нас увогуле ёсць шмат пазіцый на левым беразе, на якіх на пастаяннай аснове праводзяцца ратацыі. Мы прасоўваемся ў гэтай астраўной зоне і ў будучыні будзем заходзіць у пэўныя населеныя пункты на левым беразе», – расказаў Керымаў.

Ён не раскрыў, у якія менавіта населеныя пункты ўдалося ўвайсці ўкраінскім марпехам і якая адлегласць прасоўвання зафіксаваная. У той жа час ён адзначыў, што гаворка ідзе не пра адно канкрэтнае, а адразу пра некалькі накірункаў.

«Марпехі ўтрымліваюць рубяжы і пазіцыі там, дзе яны знаходзяцца. Разам з тым яны прасоўваюцца, штурмуюць пазіцыі праціўніка, прасоўваючыся ўглыб да вызначаных намі рубяжоў. То-бок увайшлі, замацаваліся на левым беразе, прасунуліся, замацаваліся, перадалі пазіцыю і прасунуліся далей», – дадаў Керымаў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, РФ адмовілася ад класічнага наступу ў Херсонскай вобласці, зрабіўшы акцэнт на ўдарах дронамі, авіяцыяй і артылерыяй. Па словах Керымава, калі яшчэ ў 2025 годзе РФ правяла каля 700 штурмавых аперацый у гэтым рэгіёне, то ўжо ў 2026 годзе іх колькасць складае 150–200.

«Акрамя штурмаў, за мінулы год было да 200 перамяшчэнняў лодак, а за паўгода цяпер – прыблізна 22 выхады праціўніка на плаўсродках. Чаму праціўнік перайшоў да больш пазіцыйнай гібрыднай вайны? Ён разумее, што ўсе яго наступальныя аперацыі заканчваюцца няўдачай, і пераходзіць да грамадзянскага тэрору», – дадаў Керымаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲