10 лiстапада 2026, aўторак, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта законная мэта»: эксперт пракаментаваў магчымы ўдар ЗСУ па вежах сувязі ў Беларусі

1
«Гэта законная мэта»: эксперт пракаментаваў магчымы ўдар ЗСУ па вежах сувязі ў Беларусі

Другога папярэджання Лукашэнку ніхто рабіць не будзе.

На поўдні Беларусі перасталі працаваць тры вежы сувязі, якія маглі выкарыстоўвацца для кіравання расійскімі дронамі.

Ці маглі гэтыя аб’екты быць выведзеныя з ладу ўдарамі ЗСУ? Пра гэта сайт Charter97.org спытаў у ўкраінскага ваенна-палітычнага аглядальніка групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандра Каваленкі:

— Калі гэтыя аб’екты знаходзяцца ў 10–20 кіламетрах ад мяжы з Украінай, дык гэта якраз далёкасць паражэння нават звычайнага FPV-дрона. Я ўжо не кажу пра дроны на аптавалакне або middle strike-дроны тыпу Hornet і RAM-2X.

Пакуль няма інфармацыі, якая пацвярджае, што адбыўся менавіта ўдар ЗСУ. Але калі некалькі вежаў адначасова выходзяць з ладу, гэта выглядае, мякка кажучы, падазрона. Альбо адбыўся каскадны збой у працы самай сістэмы, альбо мела месца знешняе ўздзеянне. Таму выключаць яго нельга.

Тым больш гэтае пытанне ўжо не раз падымалася і абмяркоўвалася. Рэтрансляцыйныя вежы на тэрыторыі Беларусі выкарыстоўваюцца расійскімі дронамі-камікадзе для паляпшэння якасці сувязі падчас палёту ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы і выхаду ў заходнія вобласці Украіны.

Зноў-такі, афіцыйных пацверджанняў няма, і верыфікацыі іх стану я пакуль не бачыў. Але калі гэта сапраўды так, то Украіна папярэджвала: калі Лукашэнка не будзе адключаць гэтыя вежы і працягне дазваляць выкарыстоўваць іх для падтрымкі расійскіх дронаў, мы адключым іх самі. Думаю, другога папярэджання ніхто рабіць не будзе. Аднаго павінна быць дастаткова.

— Калі вежы сапраўды былі атакаваныя, які сігнал гэта пасылае рэжыму Лукашэнкі? Ці азначае гэта, што аб’екты ў Беларусі, якія выкарыстоўвае расійская армія, становяцца законнымі мэтамі ЗСУ?

— Гэтыя аб’екты заўсёды былі законнымі мэтамі ЗСУ. Выключна з павагі да суверэнных межаў суседняй дзяржавы мы не наносілі ўдараў па тэрыторыі Беларусі ні ў 2022 годзе, ні пасля.

Але калі з тэрыторыі Беларусі аказваецца садзейнічанне нанясенню тэрарыстычных удараў па мірным насельніцтве, мы маем поўнае маральнае і законнае права ліквідаваць усе задзейнічаныя ў гэтым сродкі і абсталяванне. Таму так, цалкам.

— Якія яшчэ аб’екты на тэрыторыі Беларусі могуць стаць мэтамі, калі Лукашэнка працягне дапамагаць арміі Пуціна атакаваць Украіну?

— Тут хутчэй ідзе гаворка пра актыўныя дзеянні. Менавіта гэта з’яўляецца ключавым фактарам. Што я маю на ўвазе? Рэтранслятар — гэта ўжо актыўнае дзеянне ў падтрымку акупанта.

На тэрыторыі Беларусі ёсць расійскія падраздзяленні СПА. Але яны не наносяць удараў па тэрыторыі Украіны, таму ЗСУ іх не чапаюць. Ёсць лагеры з баявікамі ПВК «Вагнер». Яны не вядуць дыверсійнай дзейнасці на тэрыторыі Украіны, таму ўдары па гэтых лагерах і месцах іх дыслакацыі не наносяцца.

Калі на тэрыторыі Беларусі, напрыклад, з’явіцца расійскі «Іскандэр-М» і пачне запускаць балістычныя ракеты па Украіне, мы будзем мець поўнае права нанесці ўдар па пускавой пляцоўцы, адкуль ажыццяўляюцца гэтыя пускі, а таксама шукаць месцы захоўвання і дыслакацыі гэтых «Іскандэраў». Пры гэтым на ўзбраенні беларускай арміі таксама ёсць «Іскандэры», таму важна не пераблытаць адны з другімі. Хаця нават калі і пераблытаюць, то што з таго? Калі будуць агрэсіўныя і актыўныя дзеянні, ЗСУ, вядома, будуць іх спыняць. Але пакуль тыя ж вагнераўцы або іншыя расійскія падраздзяленні сядзяць і не рыпаюцца, а ў асноўным выконваюць функцыі абслуговага персаналу, мы іх не чапаем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲