26 красавiка 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рукі прэч ад «Arche» і Пачобута! (Фота)

Акцыі «Станем за журналістыку!», якія праводзяць ўжо 5 год запар па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі журналістаў і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, праходзяць у гарадах Беларусі.

Па ініцыятыве членаў мясцовага аддзялення ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) у Брэсце арганізаваны «круглы стол», які меў на мэце прыцягнуць увагу да праблем, з якімі сутыкаюцца недзяржаўныя выданні і асобныя журналісты, піша ПЦ «Вясна».

Мерапрыемства адбылося ў рамках акцыі, якая мае назву «Станем за журналістыку!» і праводзіцца пяты год запар па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ). Гэтыя арганізацыі заклікаюць сваіх партнёраў, сярод якіх і БАЖ, непасрэдна 5 лістапада і на працягу тыдня надаць асаблівую ўвагу барацьбе за правы журналістаў, паляпшэнне ўмоў іх працы, супраць палітычнага і камерцыйнага ціску на прэсу, а таксама фізічнага гвалту.

Як адзначыў кіраўнік брэсцкай філіі БАЖ Алег Супрунюк, у Беларусі, на жаль, не спыняецца ціск як на журналістаў, так і на асобныя выданні. У якасці прыкладаў былі згаданыя крымінальная справа, заведзеная ў дачыненні да Анджэя Пачобута, які абвінавачваецца ў паклёпе на прэзідэнта, і сітуацыя вакол часопіса «ARCHE»: з-за распачатай паглыбленай праверкі гаспадарчай дзейнасці рахунку выдання, у выніку чаго рэдакцыя не можа выконваць свае абавязацельствы перад чытачамі . Адначасова ў праграмах беларускага дзяржаўнага тэлебачання з'явіліся сюжэты, у якіх «ARCHE» беспадстаўна абвінавачваецца ў «экстрэмісцкіх» публікацыях.

Удзельнікі «круглага стала» падтрымалі ідэю зваротаў у адрас Міністэрства інфармацыі РБ і Дэпартамента фінансавых расследаванняў з просьбай прыняць меры, якія б дазволілі рэдакцыі часопіса «ARCHE» працягваць сваю дзейнасць, а таксама да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі з заклікам спыніць беспадстаўныя абвінавачванні ў бок гэтага выдання.

Акцыю падтрымалі таксама праваабаронцы з Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках