26 красавiка 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цені ўлады»: таямніцы і праўды чыноўнікаў (Відэа)

17
«Цені ўлады»: таямніцы і праўды чыноўнікаў (Відэа)

Свой аўтарскі погляд на бліжэйшае атачэнне Лукашэнкі прэзентуе рэжысёр Леанід Міндлін.

Яго фільм «Цені ўлады» раскажа пра беларускіх чыноўнікаў, сучасную дзяржаўную наменклатуру - апору рэжыму Лукашэнкі, перадае «Белсат».

Крыніцы натхнення

Ідэю стварыць фільм аўтару падказала... дзяржаўнае тэлебачанне. Сюжэты БТ пра пасяджэнні і сходы беларускага чынавенства Міндлін назваў «акном у свет іншай наменклатуры». Стваральніка фільма зацікавіла, чаму чыноўнікі так пакорліва ўспрымаюць прэтэнзіі, крыкі, абразы з боку кіраўніка. Для рэжысёра заўсёды было таямніцай, што ж такое чыноўнікі запісваюць за Лукашэнкам. Бо, на думку Міндліна, банальнасці, якія агучвае беларускі кіраўнік, не вартыя канспектавання. «Гэта рэальная карціна, калі Лукашэнка дыктуе, а чыноўнікі вакол яго пішуць, як школьнікі ў класе», - падкрэсліў рэжысёр.

«Я б хацеў, каб чыноўнікаў перасталі называць «чыноўнікамі», так як гэта слова паходзіць ад слова «чын». Яны павінны называцца «кіраўнікамі», «мэнэджарамі», «топ-мэнэджарамі»... Гэта званне годнасці, так як «чыноўнік» - гэта нешта старое, з царскіх і савецкіх часоў», - лічыць Міндлін.

Заўважыць сваю годнасць

Аўтар стужкі хацеў бы таксама, каб беларускія чыноўнікі пачалі ў першую чаргу паважаць сябе самі і перасталі быць толькі выканаўцамі, рэалізаваўшы свае веды і памкненні. Пры сучасным рэжыме, адзначыў рэжысёр, чыноўнікі толькі выконваюць загады і пасля даюць справаздачу. «Мне здаецца, што яны сёння працуюць пад страхам быць пакаранымі, страціць месца, патрапіць кудысьці ў кайданках, - лічыць Міндлін. - Яны баяцца. І я іх разумею, бо ў іх ёсць сем'і».

На думку Міндліна, на пачатку кар'еры многія з беларускіх «апаратчыкаў» зусім інакш прадстаўлялі сваю працу. Той, хто абраў гэты шлях, мяркуе аўтар стужкі, не толькі думае аб кар'еры, але і хоча прынесці карысць краіне. Сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі Міндлін назваў «калідорам», які не дазваляе чынавенству рэалізавацца і быць сабой.

Гратэск ці горкая праўда?

Рэжысёр у сваім фільме таксама імкнецца даць ацэнку кампетэнтнасці беларускіх дзяржаўных служачых. «Адзін з жартаўлівых законаў Мэрфі кажа: кожны чыноўнік імкнецца да вяршыні некампетэнтнасці. Таму я вырашыў паглядзець на гэта з дапамогай рэальных кадраў», - прызнаўся дакументаліст.

Самым складаным падчас працы над фільмам было для аўтара - пазбегнуць карыкатуры і здзеку над чыноўнікамі. Рэжысёр стараўся зразумець матывы тых асоб на адказных пасадах, ад якіх залежаць будучыня краіны і лёсы канкрэтных людзей. У фільме, адзначыў рэжысёр, ёсць пэўныя элементы сатыры: напрыклад, агучаны адным з вертыкальшчыкаў на просьбу Лукашэнкі анекдот пра самога Лукашэнку. Разам з тым, Міндлін падкрэсліў, што выкарыстаў у фільме толькі рэальныя сітуацыі, нічога не змяняючы і не дадаючы ад сябе, так як «не наракай на люстэрка, калі нос крывы».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках