29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД: Дэкрэт № 9 - вяртанне да мадэлі СССР часоў Сталіна

14
БХД: Дэкрэт № 9 - вяртанне да мадэлі СССР часоў Сталіна

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя зрабіла заяву з нагоды прыняцця дэкрэта Лукашэнкі «аб прыгонным праве».

«Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абураная фактам падпісання 7 снежня дэкрэта №9 «Аб дадатковых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці», паводле якога працаўнікі дрэваапрацоўчай галіны губляюць магчымасць па ўласным жаданні звольніцца з працы на перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў», - гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце арганізацыі.

Як падкрэсліваецца ў дакуменце, дадзены дэкрэт не толькі адкідае Беларусь яшчэ далей ад еўрапейскіх краін, набліжаючы яе да дыктатур Азіі і Афрыкі, але і вяртае нашу краіну на стагоддзі таму - у часы рабства і прыгону.

«Сваім дэкрэтам Лукашэнка пацвердзіў, што беларуская эканамічная мадэль, якая навязваецца краіне і яе грамадзянам на працягу апошніх 18 гадоў, не працуе: па інфляцыі Беларусь - лідэр сярод еўрапейскіх краін, абяцаныя не першы год мізэрныя зарплаты ў памеры 500 даляраў так і не дасягнутыя, а мадэрнізацыя захлынулася, так і не пачаўшыся», - адзначаецца ў заяве.

Партыя БХД лічыць, што дэкрэт № 9 прама супярэчыць як беларускаму, так і міжнароднаму заканадаўству. У прыватнасці, ён супярэчыць артыкулу 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулу 1 Канвенцыі Міжнароднай Арганізацыі Працы аб скасаванні прымусовай працы ад 25 чэрвеня 1957 года, артыкулах 11 і 13 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым артыкул 181(1) Крымінальнага кодэкса прадугледжвае крымінальную адказнасць за падобныя дзеянні з тэрмінам да дзесяці гадоў турмы, у тым ліку і для чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў.

У сувязі з вышэй пералічаным Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь забараніць антыканстытуцыйны дэкрэт № 9, а чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў не выконваць загады, якія супярэчаць беларускаму і міжнароднаму заканадаўству. Работнікаў жа дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў партыя заклікае байкатаваць дзяржаўныя прафсаюзы і ўступаць у незалежныя, а таксама паведамляць дэмакратычным арганізацыям, праваабаронцам і СМІ аб усіх фактах супрацьпраўнага ціску.

«Калі не спыніць падобную практыку зараз, то без сумневаў, рэпрэсіўныя дзеянні пачнуць масава прымяняцца да іншых груп насельніцтва і ў іншых сферах жыцця беларусаў. Вяртанне да мадэлі СССР часоў Сталіна можа стаць рэальнасцю для краіны на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў. Таму неабходныя кансалідаваныя дзеянні палітычных, грамадскіх, прафсаюзных царкоўных арганізацый і простых грамадзян для абароны тых, хто пакутуе ад найбольшага прыгнёту - пачынаючы ад палітычных вязняў і заканчваючы рабочымі прадпрыемстваў. Неабходная кансалідацыя беларускай нацыі для абароны Беларусі і беларусаў», - адзначыў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках