26 красавiка 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску сілавікі прадстаўляюцца... супрацоўнікамі «Арыфлэйм»

18
У Віцебску сілавікі прадстаўляюцца... супрацоўнікамі «Арыфлэйм»

У Віцебску прайшла публічная лекцыя «Што такое правы чалавека, і як яны выконваюцца ў Беларусі», якую прачытаў каардынатар руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў.

А большую частку слухачоў склалі супрацоўнікі міліцыі і «людзі ў цывільным», якія ні на крок не адыходзілі ад актывістаў, піша ПЦ «Вясна».

«З аднаго боку мне вельмі шкада, што прыйшло мала людзей. Але я разумею, што людзі ў нас запалоханыя і баяцца ўсіх верагодных наступстваў прысутнасці на «апазіцыйным мерапрыемстве». З іншага боку, я лічу, што ў нас усё атрымалася. Мы знайшлі новы фармат акцыі: на публічную лекцыю не трэба прасіць дазволу ў уладаў, як мы безвынікова рабілі раней, і ўжо два гады атрымлівалі адны забароны», - кажа Хрыстафор Жаляпаў.

Па крайняй меры, падчас і пасля лекцыі нікога не затрымалі. Нават калі Жаляпаў павіншаваў з гадавінай прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека ўсіх прысутных прадстаўнікоў праваахоўных структур.

Дарэчы, упершыню сярод «сілавікоў» прысутнічалі дзяўчыны. Яны былі ў цывільным, пераважна ў вопратцы спартыўнага стылю. І назваліся супрацоўніцамі «Арыфлэйм». Але не адыходзілі ад міліцыянтаў, і нехта з прысутных адзначыў, што гэта вынік недахопу кадраў: цяпер у Віцебску і ў міліцыю, і ў АМАП ахвотна бяруць дзяўчат.

Пасля лекцыі слухачы і ахоўнікі правапарадку разыходзіліся разам: адны ахоўвалі іншых. Хрыстафор Жаляпаў кажа, што чакаў верагодных правакацый да самых апошніх хвілін:

«Мы пайшлі ўтрох, следам за намі двое «ў цывільным». Давялі нас да чыгуначнага вакзалу - ішлі следам, пакуль мы не селі ў машыну. Такім жа чынам праводзілі і іншых удзельнікаў».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках