28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «дзіравую» СПА адкажа памежнік

54
За «дзіравую» СПА адкажа памежнік

СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да памежніка, які прапусціў «плюшавы дэсант».

«Завершанае расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні вайскоўца органаў памежнай службы ў здзяйсненні злачынства, які прадугледжвае адказнасць за парушэнне правілаў нясення памежнай службы», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі.

«Следствам устаноўлена, што 04.07.2012, каля 5 гадзін 57 хвілін, падданыя Каралеўства Швецыі на лёгкаматорным самалёце, які ляцеў на вельмі малой вышыні, з боку Літоўскай Рэспублікі незаконна перасеклі Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь паблізу н.п. Баранавічы Іўеўскага раёна. У ходзе палёту над тэрыторыяй Беларусі экіпажам былі выкінутыя плюшавыя медзведзяняты», - паведамілі ў СК.

Нагадаем «плюшавы дэсант» быў арганізаваны шведскім рэкламным агенцтвам Studio Total у падтрымку свабоды слова ў Беларусі.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках