У Маскве патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў
24- 16.12.2012, 22:32
Аднаасобныя пікеты прайшлі сёння ля будынка беларускай амбасады ў расейскай сталіцы.
Іх удзельнікі патрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў. Акцыю арганізавалі расейскія і беларускія актывісты апазіцыі.
Супрацоўнікі паліцыі не перашкаджалі яе правядзенню. Пікетаванне амбасады доўжылася дзве гадзіны. Мінакам расказвалі пра сітуацыю ў Беларусі і вязняў рэжыму Лукашэнкі.