20 красавiка 2024, Субота, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне з «растваральнікамі» зачыненае?

14
Пытанне з «растваральнікамі» зачыненае?

Беларусь пагадзілася ўнесці дапаўненні ў Мытны кодэкс МС, накіраваныя на ліквідацыю схемы экспарту растваральнікаў без выплаты пошлін у расейскі бюджэт.

«Унясенне змяненняў у Мытны кодэкс Мытнага саюза ініцыяваў расейскі бок. Яны накіраваныя на недапушчэнне выпадаючых даходаў РФ пры экспарце нафтапрадуктаў з тэрыторыі Беларусі пад выглядам тавараў-прыкрыццяў. Гэта датычыцца магчымасці выкарыстання пры здзяйсненні аперацый па перапрацоўцы замежных тавараў толькі тавараў Мытнага саюза, якія не абкладаюцца вывазнымі мытнымі пошлінамі», - паведаміла агенцтву «Прайм» крыніца ў беларускіх органах дзяржкіравання.

У выніку розныя сумесі нафтапрадуктаў са спіртам, з якіх атрымліваліся «растваральнікі» і змазачныя матэрыялы, цяпер будуць класіфікавацца як нафтапрадукты, і для іх будзе дзейнічаць адпаведная пошліна.

Па словах крыніцы, Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі пасля разгляду ініцыятывы РФ сумесна з профільнымі міністэрствамі і ведамствамі падтрымаў адпаведныя праекты аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Мытны кодэкс Мытнага саюза.

Расейскі бок лічыць, што Беларусь у апошні час, павялічыўшы закупкі расейскіх нафтапрадуктаў, экспартавала на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам «растваральнікаў». Экспартная пошліна на растваральнікі ў рамках Мытнага саюза роўная нулю, тады як на бензін яна складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту. Раней віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч казаў, што аб'ёмы паставак нафты абмяркоўваюцца ва ўвязцы з рашэннем праблемы экспарту беларускім бокам «растваральнікаў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках