19 красавiка 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cкандал са збіццём кантралёра атрымае працяг у судзе

39

У канцы студзеня наступнага года пройдзе суд па справе аб збіцці наваполацкага кантралёра.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. Там нагадалі, што следства па такіх справах доўжыцца, як правіла, два месяца. Інцыдэнт адбыўся 26 лістапада. Кантралёр Людміла Шахліна працавала на аўтобусным маршруце №2, калі нечакана разгарэўся канфлікт з пасажырамі. У выніку адзін з іх схапіў жанчыну за валасы. Усё гэта іншыя пасажыры знялі на відэа і выклалі ў інтэрнэт, перадае «Еўрарадыё».

Кантралёр атрымала цялесныя пашкоджанні і сышла на бальнічны. Хлопец, які ўжыў сілу супраць жанчыны, праз некаторы час сам здаўся міліцыі і правёў тры дні за кратамі. Пасля яго адпусцілі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках