20 лiстапада 2018, aўторак, 2:02
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

Расея зацвердзіла формулу кошту на газ для Беларусі

14

Парламент Расеі завяршыў ратыфікацыю пагаднення з Беларуссю аб парадку фармавання кошту на газ.

Сёння гэты дакумент пераважнай большасцю галасоў падтрымалі члены Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расеі, перадае карэспандэнт БелТА.

21 снежня дадзенае пагадненне было ратыфікаванае Дзярждумай Расеі.

Як растлумачыў, прадстаўляючы дакумент, старшыня камітэта верхняй палаты расейскага парламента па міжнародных справах Міхаіл Маргелаў, гэтае пагадненне канчаткова замацоўвае формулу кошту на газ, які пастаўляецца ў Беларусь. Ён складаецца з кошту газу для спажыўцоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі плюс выдаткі на транспарціроўку і захоўванне. Пагадненнем таксама вызначаецца парадак разліку тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы газу газаправодам ААТ «Белтрансгаз» як для ўнутранага спажывання, так і за межы Беларусі.

Міхаіл Маргелаў адзначыў, што дадзеная дамова, ужо ратыфікаваная беларускім бокам, часова прымяняецца з даты яе падпісання - 25 лістапада 2011 года.

У 2012 годзе кошт газу для Беларусі склаў $165,6 за 1 тыс.куб.м. У 2013 і наступных гадах гэтая лічба будзе змяняцца толькі на велічыню інфляцыі.

Адказваючы на пытанні сенатараў, намеснік міністра энергетыкі Расеі Юрый Сенцюрын паведаміў, што ў выпадку, калі ў Расеі да 2015 годзе не будзе забяспечаны выхад на роўнадаходныя кошты, то кошт на газ для Беларусі будзе вызначацца ў адпаведнасці з дадзеным пагадненнем.