26 красавiка 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэкрэт №9 спісалі са «сталінскага» ўказа 1940 года

57
Дэкрэт №9 спісалі са «сталінскага» ўказа 1940 года

Бянтэжны факт быў выяўлены на круглым стале юрыдычнай службы прафсаюза работнікаў РЭП.

Падчас абмеркавання юрысты выявілі падабенства дэкрэта прэзідэнта РБ №9 ад 7 снежня 2012 года з Указам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 года.

«Салiдарнасць» прыводзіць для параўнання вытрымкі з двух дакументаў.

Дэкрэт №9 ад 7 снежня 2012 года

«Аб дадатковых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці»

1. Устанавіць, што:

1.2. скасаванне кантракта ў перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па ініцыятыве работніка базавай арганізацыі магчыма толькі са згоды наймальніка;

1.5. пры скасаванні кантракта з работнікам базавай арганізацыі па ініцыятыве наймальніка альбо па абставінах, якія не залежаць ад волі бакоў, у адпаведнасці з заканадаўствам сумы штомесячных выплат падлягаюць вяртанню названым работнікам наймальніку ў месячны тэрмін з дня скасавання кантракту...

У выпадку незвароту работнікам базавай арганізацыі штомесячнай выплаты...

1.6. базавая арганізацыя па заканчэнні тэрміну, вызначанага ў частцы першай падпункта 1.5 гэтага пункта, падае ў суд па месцы жыхарства асобы, названай у частцы першай падпункта 1.5 гэтага пункта, заяву аб спагнаннi ў парадку загаднай вытворчасці, вызначанай Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, сумы штомесячных выплат .

Пастанова аб судовым загадзе выносіцца судом у трохдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы аб спагнанні сумы штомесячных выплат.

Указ прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 года:

«Аб пераходзе на васьмігадзінны працоўны дзень, на сямідзённы працоўны тыдзень і аб забароне самавольнага сыходу рабочых і служачых з прадпрыемстваў і ўстаноў»

...3. Забараніць самавольны сыход рабочых і служачых з дзяржаўных, кааператыўных і грамадскіх прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама самавольны пераход з аднаго прадпрыемства на іншае або з адной установы ў іншую.

Сыход з прадпрыемства і ўстановы або пераход з аднаго прадпрыемства на іншае і з адной установы ў іншую можа дазволіць толькі дырэктар прадпрыемства або начальнік установы.

...5. Устанавiць, што рабочыя і служачыя, якiя самавольна пакiнулi дзяржаўныя, кааператыўныя і грамадскія прадпрыемствы або установы, аддаюцца суду і па прысудзе народнага суда падвяргаюцца турэмнаму зняволенню тэрмінам ад 2-х месяцаў да 4-х месяцаў.

Устанавіць, што за прагул без паважнай прычыны рабочыя і служачыя дзяржаўных, кааператыўных і грамадскіх прадпрыемстваў і ўстаноў аддаюцца суду і па прысудзе народнага суда караюцца папраўча-працоўнымі работамі па месцы працы на тэрмін да 6 месяцаў з утрыманнем з заработнай платы да 25%.

Адзначым, што ў параўнанні са «сталінскім» указам 1940 года ў дэкрэце № 9 адсутнічае норма аб накіраванні работнікаў на прымусовыя работы, хоць Аляксандр Лукашэнка да падпісання дакумента разглядаў гэтую магчымасць.

- Падрыхтуйце дэкрэт. Да заканчэння мадэрнізацыі і рэканструкцыі забараняецца звальненне работнікаў. Работнік не можа звольніцца з гэтага прадпрыемства без дазволу кіраўніка. Адпусціць - няхай сыходзіць, не адпусціць - павінен працаваць. За парушэнне - на прымусовыя работы, - заявіў Лукашэнка ў канцы лістапада.

Дадамо, што пункты Указа прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб самавольным звальненні рабочых былі адмененыя пасля смерці Сталіна ў 1956 годзе. І вось праз паўстагоддзя яны «ўсплылі» ў незалежнай Беларусі.

- Дэкрэт № 9 - гэта вяртанне ў мінулае, своеасаблівае дэжа вю. Крымінальную адказнасць у адносінах да рабочых яшчэ не ўвялі, але ўсё, падобна, да гэтага ідзе. Мы вярнуліся ў 40-я гады, - адзначае кіраўнік прававой службы прафсаюза РЭП Жанна Запрыварына.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках