25 красавiка 2024, Чацвер, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарбацэвічах 400 чалавек не атрымліваюць заробак з кастрычніка

149
У Гарбацэвічах 400 чалавек не атрымліваюць заробак з кастрычніка

У ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» каля 400 работнікаў не атрымліваюць заробак з кастрычніка.

Пра гэта charter97.org паведаміў адзін з працаўнікоў.

«Паводле стану на 29 снежня 2012 года прадпрыемства ўжо зрабіла статыстычную справаздачу ў райвыканкам аб выплаце заробкаў. Напраўду ж заробак за кастрычнік ня выплачаны - запазычанасць пад 270 млн, а за лістапад не атрымаў ніводзін працаўнік ні рубля», паведаміў работнік прадпрыемства .

«Працаўнікі скардзяцца даўно, з восені гэта не першы выпадак, але разглядаюцца толькі прыватныя выпадкі. Нашай дзяржаве зручна казаць у СМІ, што сітуацыя стабілізавалася, а напраўду тут віна не аднаго дырэктара (бо дзель дзяржавы больш за 99% у акцыях гэтага прадпрыемства). Прадпрыемства спрабавала выплачваць натурай - каўбасныя вырабы з мясцовага мясакамбіната, але адной каўбасой не будзе сытая сям'я селяніна, у якога амаль заўсёды і муж і жонка працуюць на адным прадпрыемстве», дзеліцца праблемамі жыхар аграгарадка.

ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» створанае ў адпаведнасці з праграмай ўдасканалення АПК Бабруйскага раёна; у снежні 2003 года шляхам далучэння да УКСП «Саўгас «Бабруйскі» праведзеная рэарганізацыя УКСП «Саўгас «Дойнічава» і УКСП «Саўгас «Пятровічы», у сакавіку 2004 года - рэарганізацыя УКСП «Саўгас «Восава». У траўні 2005 года на баланс УКСП «Саўгас «Бабруйскі» была перададзеная маёмасць калгасу «Гарохаўскі». Цэнтральная сядзіба знаходзіцца ў вёсцы Гарбацэвічы Гарбацэвіцкага сельсавета Бабруйскага раёна ў 15 км ад г.Бабруйска.

На фота: работнікі ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» збіраюць ураджай морквы. Фота Фёдара Пракопава («Камерцыйны кур'ер»).

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках