Хілары Клінтан шпіталізаваная
22- 31.12.2012, 10:19
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан шпіталізаваная пасля таго, як лекары выявілі ў яе тромб.
Пра гэта паведаміла тэлекампанія CNN са спасылкай на памочнікаў кіраўніка дзярждэпартамента.
«Хілары Клінтан у нядзелю змешчаная ў шпіталь пасля таго, як лекары выявілі ў яе тромб. Лекары кажуць, што ўтварэнне тромба звязанае з перанесеным нядаўна дзяржсакратаром страсеннем мозгу», - адзначае тэлеканал.
У сярэдзіне снежня Клінтан перанесла кішачную інфекцыю, пасля чаго з-за абязводжвання страціла прытомнасць і атрымала страсенне мозгу.
Урачы будуць пільна назіраць за станам дзяржсакратара ЗША на працягу наступных 48 гадзін, ёй прапісаныя прэпараты, якія перашкаджаюць згортванню крыві, паведаміў журналістам памочнік кіраўніка дзярждэпартамента Філіп Рэйнс.