28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве разагналі акцыю на Трыумфальнай плошчы

35

Паліцыя пачала затрыманне ўдзельнікаў акцыі «Стратэгія-31» на Трыумфальнай плошчы ў Маскве.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Ленты.ру» з месца падзей.

Першым быў затрыманы каардынатар «Левага фронту» Канстанцін Касякін, за ім затрымалі лідэра «Другой Расеі» і аднаго з галоўных ідэолагаў «Стратэгіі-31» Эдуарда Лімонава.

Агулам у акцыі на Трыумфальнай бралі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. «Бяспеку» гарантавалі дзясяткі аўтобусаў з паліцыяй. Пад 20 аўтобусаў былі размешчаныя на самай Трыумфальнай плошчы і яшчэ некалькі дзясяткаў размешчаныя ўздоўж Цвярской вуліцы.

Акцыі апазіцыі апошнія некалькі гадоў рэгулярна праходзяць ля метро «Маякоўская» 31 снежня. Актывісты «Стратэгіі-31» выступаюць за забеспячэнне свабоды сходаў, якую гарантуе 31 артыкул Канстытуцыі РФ.

Фота: Reuters, AP

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках