23 красавiка 2024, aўторак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар прыляцеў у Ашхабад на самалёце Туркменбашы

71

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Туркменістан.

5 снежня ён прыме ўдзел у пасяджэнні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД. Самалёт беларускага дыктатара здзейсніў пасадку ў аэрапорце Ашхабада, паведамляе БелаПАН.

Цікава, што ў Туркменістан Лукашэнка паляцеў на тым самым «Боінгу-767» з бартавым нумарам EW-001PB, які не так даўно Беларусь купіла ў Turkmenistan Airlines. Раней на гэтым самалёце лётаў сам Туркменбашы Сапармурат Ніязаў, пасля смерці якога новы лідар туркменаў Гурбангулы Бердымухамедаў наважыў гэты борт не выкарыстоўваць.

Пасля таго, як самалёт стаў уласнасцю Беларусі, ён быў адпраўлены ў Гамбург на тэхнічнае абслугоўванне кампаніі Lufthansa Technik. Нямецкае выданне Der Spiegel пісала, што «Боінг-767» быў набыты беларускай стараной не менш чым за 124 млн. даляраў. У ім ёсць «шырокія белыя скураныя сядзенні і канапы, драўляная ашалёўка, залатыя шторы», а ў душавой кабіне выкарыстаныя каштоўныя металы і камяні.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках