26 красавiка 2024, Пятніца, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскаму «Аеросвiту» забаранілі лётаць у Беларусь

9
Украінскаму «Аеросвiту» забаранілі лётаць у Беларусь

Рэйсы ўкраінскай авіякампаніі «Аеросвiт» не прыбываюць у Нацыянальны аэрапорт «Менск».

Прычына, на жаль, банальная - неаплата ўкраінскімі авіятарамі паслуг беларускага боку, піша TUT.by.

У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта «Менск» паведамілі, што рэйсы «Аеросвiта» Кіеў - Менск - Кіеў адмяняюцца ўжо трэці дзень запар. Прычым украінскі бок кожны дзень паведамляе аб адмене яшчэ напярэдадні, але канкрэтных прычын не ўдакладняе.

Затое пра прычыны ўдалося даведацца ў менскага прадстаўніка «Аеросвiта» Алега Жаўтка, які паведаміў, што авіякампанія завінавацілася беларускаму РУП «Белаэранавігацыя» аплату за карыстанне паветранай прасторай краіны, у выніку чаго ўкраінскія авіятары пазбавіліся дазволу на палёты ў Менск. Пасажыры пры гэтым абсалютна не пацярпелі - усе яны перанакіроўваюцца на рэйсы Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», у якой, падкрэсліў Алег Жаўток, ніколі не ўзнікае праблем з рэгулярнасцю на кіеўскім кірунку.

У «Белаэранавігацыі» ўстрымаліся ад афіцыйнага каментара пра суму запазычанасці ўкраінскай авіякампаніі беларускай службе ўпраўлення паветраным рухам. Аднак неафіцыйна крыніца на прадпрыемстве падкрэсліла, што праблема гэтая датычыцца выключна фінансавых узаемаразлікаў суб'ектаў гаспадарання і ніякім чынам не звязаная з беларуска-украінскімі адносінамі. Як толькі «Аеросвiт», падкантрольны ўкраінскаму мільярдэру Ігару Каламойскаму, аплаціць паслугі - яго палёты будуць адноўленыя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках