20 траўня 2024, панядзелак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка нервуецца з-за крэдытных грошай на АЭС

22
Лукашэнка нервуецца з-за крэдытных грошай на АЭС

Лукашэнка ніяк не можа змірыцца з тым, што не зможа паруліць такой смачнай грашовай плынню, як крэдыт, што вылучаецца Расеяй на будаўніцтва беларускай АЭС.

Сёння ён папрасіў кіраўніка Знешэканамбанка РФ хоць бы аператыўна разлічвацца з падрадчыкамі, што прыцягваюцца да будаўніцтва станцыі, піша АФН.

«...Бо фінансаванне будзе ісці праз вас. Гэта велізарны праект, мы яго ўжо пачалі рэалізоўваць, і не хацелася б тут тармажэння. Цяпер трэба паскорана будаваць гэтую станцыю», - сказаў Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Дзмітрыевым.

Размова, безумоўна, ідзе пра тармажэнні праекта расейскім бокам, у сувязі з чым Лукашэнка не прамінуў нагадаць, для каго гэтая станцыя важнейшая.

«Будаўніцтва гэтага найважнага аб'екта ў гэты перыяд, калі ідзе спрэчка аб атамнай энергетыцы, для Расеі з'яўляецца вельмі важным праектам. І мы пакажам, што тэхналогіі Расеі ў гэтых высокатэхналагічных галінах і нашыя магчымасці будуць казаць пра тое, што стагоддзе атамнай энергетыкі не сканчаецца, а яно будзе працягвацца», - расставіў акцэнты беларускі кіраўнік.

Але раз ужо няма магчымасці запусціць лапу ў 10-мільярдную плынь, Лукашэнка зрабіў ЗЭБу прывабную прапанову.

«Мы не просім аб нейкіх нецікавых для вас праектах. Мы хацелі, каб вы самі выбралі тыя праекты, па якіх вы хацелі б супрацоўнічаць», - сказаў А.Лукашэнка. - «...Я вітаю вашае жаданне і спробы пашырыць гэтае супрацоўніцтва ў Беларусі і перанесці на Беларусь вашую дзейнасць у большым аб'ёме».

Зрэшты, любых інвестараў, у тым ліку тых, што зайшлі ў краіну па палітычных матывах, у першую чаргу цікавіць не разнастайнае меню праектаў, колькі далейшыя дзеянні беларускіх уладаў, што дакіраваліся да валютнага крызісу.

«Я не думаю, што вы можаце папракнуць кагосьці з нас, наш урад, у тым, што мы ў нечым невыканальныя ў плане нашых дамоўленасцей», сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Дзмітрыева.

Так, папракнуць складана. Бо трохразовая дэвальвацыя нацвалюты ў падпісаным Беларуссю і ЗЭБам ў 2008 годзе мемарандуме аб супрацоўніцтве не згадваецца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках