У Менску шыюць боты для расейскіх гвардзейцаў
4- 20.02.2012, 12:54
Менскія гарбары і абутнікі атрымалі чарговую важную замову з Масквы - .... боты для расейскіх гвардзейцаў, якія ўдзельнічаюць ва ўрачыстых цырымоніях.
З прыходам новых тэрмінавікоў у кавалерыю Крамля беларускія абутнікі едуць у Маскву, здымаюць меркі і садзяцца за працу. Кожная пара, а іх трэба зрабіць больш за сотню, патрабуе да двух тыдняў увагі, паведамляе ТВ Центр.
Гэта будзе ўжо трэцяя інаўгурацыя беларускіх абутнікоў. І, падобна, не апошняя. Услед за кавалерыстамі менскія боты цяпер разношваюць, чаканяць крок і байцы роты ганаровай варты. Іх да ўрачыстасцяў беларускія майстры ўжо пераабулі.