Яшчэ адзін незалежны журналіст атрымаў папярэджанне
2- 21.02.2012, 14:57
Гарадзенская пракуратура папярэдзіла незалежнага журналіста Алеся Дзянісава аб наступствах далейшай працы без акрэдытацыі.
«Папярэдне я атрымаў позву на аўторак, - распавядае Дзянісаў. - Са мной вёў гутарку намеснік начальніка аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Валер Павядайка. Прычынай стаў матэрыял, зняты ў Свіслачы на днях памяці паўстанцаў 1863 года ў мінулым годзе, бо гэты матэрыял нібыта патрапіў на тэлеканал «Белсат». Я заявіў намесніку пракурора, што гэтае папярэджанне не мае падставаў, і даказаць, што менавіта мае кадры пайшлі на «Белсат» - таксама немагчыма».
Гэта не першае папярэджанне за час працы Дзянісава - у 2009 годзе аналагічную паперу журналіст атрымаў пасля затрымання падчас здымак на шклозаводзе «Нёман», піша «Твой стыль».
Калі Дзянісаў атрымае паўторнае папярэджанне на працягу года яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.