Падатак на валоданне сабакамі паменшылі толькі ў тэорыі
34- 23.02.2012, 10:40
Інфармацыю аб рашэнні панізіць падатак на валоданне сабакамі з 1 красавіка пацвердзілі ў фінансавым упраўленні Менгарвыканкама.
Панізіць падатковы каэфіцыент вырашылі ў сувязі з тым, што, згодна з пастановай Савета Міністраў, з 1 красавіка 2012 года базавая велічыня ў РБ павялічваецца ў 2,9 раза, піша «Інтэрфакс».
Пры існуючым цяпер каэфіцыенце падатку, а ён залежыць ад вышыні сабакі ў карку, з 1 красавіка 2012 года максімальны плацёж за сабаку дасягнуў бы Br150 тыс.
Панізіць падатак на ўтрыманне сабак да канца бягучага года вырашылі, каб пазбегнуць моцнай падатковай нагрузкі на фізічных асоб.
З улікам новага каэфіцыента да ставак падатку ў 0,5 і новага памеру базавай велічыні, з 1 красавіка за любімую сабаку вам прыйдзецца плаціць ад Br20 тыс. да Br75 тыс. на месяц, а паводле яшчэ пакуль дзеючых ставак і каэфіцыентаў максімальны плацёж складае Br52,5 на месяц. Вось такое паніжэнне...