Гуляка нападае на незалежны Саюз палякаў
21- 23.02.2012, 11:51
У Беларусі ёсць толькі адзін Саюз палякаў (СПБ), заявіў у чацвер у Менску на прэс-канферэнцыі упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.
«Ніякіх двух Саюзаў палякаў у нас не існуе. У нас сёння зарэгістраваны афіцыйна СПБ пад кіраўніцтвам Мечыслава Лысага. Гэта 77 абласных, гарадскіх і раённых арганізацый», - сказаў Леанід Гуляка, перадае «Інтэрфакс-Захад».
Пры гэтым Леанід Гуляка падкрэсліў, што «мы не кажам «дзяржаўны» або «недзяржаўны» Саюз, а зарэгістраваны ва ўсталяваным парадку».
Па словах упаўнаважанага, у склад зарэгістраванай арганізацыі ўваходзіць 8 тысяч чалавек, «гэта людзі, якія самі заяву напісалі, самі сваю актыўнасць праяўляюць». «Нейснуючы Саюз палякаў, які ўзначальвае Анжаліка Арэхва - гэта максімум - да 150 чалавек у Беларусі. Параўнайце колькасць», - працягнуў Л.Гуляка, дадаўшы, што «мала ці хто як сябе прадэкларуе».
Пры гэтым упаўнаважаны заўважыў, што СПБ, які ўзначальвае М.Лысый, бне дзеліць палякаў, як дзеліць Польшча - паважаныя з боку Польшчы палякі ў Беларусі і непаважаныя».
Як паведамлялася, раскол у СПБ адбыўся ў 2005 годзе. З таго часу ў Беларусі існуе два Саюзы палякаў - афіцыйны, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і незарэгістраваны.