17 чэрвеня 2026, Серада, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязняў павіншавалі з Днём абаронца Айчыны

11
Палітвязняў павіншавалі з Днём абаронца Айчыны

Прадстаўнікі гродзенскай АГП павіншавалі палітвязняў з Днём абаронца Айчыны - 23 лютага.

Усяго адправілі 14 лістоў, піша «Твой стыль».

«У гэтае свята звычайна прынята віншаваць мужчын, якія альбо абаранялі Радзіму, альбо патэнцыйна могуць гэта рабіць. У нашай краіне - гэта, «свята мужчын», калі нават першакласнікаў віншуюць ў школах. Мы вырашылі павіншаваць палітычных зняволеных, таму што, на нашую думку, гэтыя людзі зрабілі нашмат больш для абароны Радзімы, чым тыя, хто сёння слухаюць авацыі і атрымліваюць дзяржаўныя ўзнагароды, - кажа Аляксандра Васілевіч, кіраўнік гарадской арганізацыі АГП. - Мы спадзяемся і будзем намагацца, каб тыя людзі, якія цяпер сядзяць у турмах па палітычных матывах, хутчэй выйшлі на волю і былі рэабілітаваныя перад грамадствам».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках