18 траўня 2024, Субота, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Пляваць я хацеў на гэтую прыватызацыю

102
Лукашэнка: Пляваць я хацеў на гэтую прыватызацыю

«Гэта наша права і справа, якімі прадпрыемствамі кіраваць», - заявіў беларускі кіраўнік.

«Чаму мы не можам так працаваць, ствараючы магутныя кампаніі, чаму іх (дзяржпрадпрыемствы) нельга прымусіць працаваць, як прыватніка?», - спытаў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні фарміравання буйных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, адзначыўшы, што малакаперапрацоўчая галіна вырабляе вялікія аб'ёмы сацыяльна значнай прадукцыі і ў значнай меры забяспечвае харчовую бяспеку краіны.

«Гэта значыць, заводы вырабляюць не толькі дарагую прадукцыю, але і сацыяльную - кефірчык, малако. Дзе гарантыя, што, перадаўшы прыватніку, ён будзе клапаціцца аб вытворчасці сацыяльна значнай прадукцыі», - выказаў сумнеў беларускі «гаспадар».

У якасці негатыўнага прыкладу ён прывёў супрацоўніцтва з Danone.

«Дайшло ажно да французскага Данон. А як яны паводзяцца, мы бачым. Усе хочуць узяць у вытворцаў малако танней, вырабіць прадукцыю і даражэй прадаць яе. А прыбытак застаецца ў іх. Нам гэта трэба?», - абурыўся Лукашэнка.

«...Трэба ўсебакова і ўзважана абмеркаваць пытанні межаў і ўмоваў допуску прыватнага капіталу - свайго і замежнага - у малакаперапрацоўчую галіну краіны. Замежныя інвестары прапануюць сёння купіць за невысокі кошт беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Гэтага рабіць не варта. Дзяржава, стварыўшы магутныя холдынгі, зможа прадаць іх не за адзін або пяць мільёнаў даляраў, як яны прапануюць, а за 500 мільёнаў», - рэзюмаваў Лукашэнка.

«Калі ўжо нехта захоча купіць сыравінную зону з гэтым прадпрыемствам (малаказаводам), то мы разгледзім гэтую прапанову. Але я пакуль не бачу такіх прапанова», - дадаў Лукашэнка. - «Усе жадаюць ад гэтай добрай працы нашай галіны нешта атрымаць. Але атрымаць павінныя, у першую чаргу, дзяржава і народ, і з гэтага трэба зыходзіць».

Закранаючы тэму прыватызацыі прадпрыемстваў галіны, Лукашэнка заявіў: «Ды пляваць на гэтую прыватызацыю».

«Галоўнае - прыбытак і рэнтабельнасць. Гэта наша права і справа, якімі прадпрыемствамі кіраваць», - заявіў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках