У Маладзечне абясцэненыя рублі здалі ў макулатуру (Фота)
12- 27.02.2012, 14:49
У Маладзечне, на адным са сметнікаў пад надпісам «Месца для збору макулатуры» былі прылепленыя дробныя беларускія грошы.
Напэўна, хтосьці хацеў такім чынам выказаць агульныя настроі грамадства: абурэнне абясцэньваньнем беларускага рубля, піша ПЦ «Вясна».
Распаўсюд падобных настрояў пацвярджаюць словы касіркі адной з мясцовых крам Ірыны:
- У апошні час я стамілася выслухоўваць ад людзей, што грошы ўжо не змяшчаюцца ў гаманцах, а купіць на іх можна ўсё менш.
Фота зроблена відавочцам на камеру мабільнага.
