12 чэрвеня 2026, Пятніца, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчына ўпала на рэйкі на станцыі метро «Кастрычніцкая»

18
Жанчына ўпала на рэйкі на станцыі метро «Кастрычніцкая»

Чарговы няшчасны выпадак адбыўся 3 лютага ў менскім метрапалітэне.

Як паведамілі БелаПАН у ГУУС Менгарвыканкама, 3 лютага ў 20.19 на станцыі метро «Кастрычніцкая» (напрамак руху ў бок станцыі метро «Плошча Перамогі») на рэйкі ўпала 40-гадовая жыхарка Менска (раптам яна адчула сябе блага). Да 20.23 на гэтым шляху была знятая напруга. Жанчыну паднялі на платформу супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў па ахове Менскага метрапалітэна. З ударам каленнага сустава брыгадай хуткай меддапамогі яна дастаўленая ў лякарню.

Затрымкі ў руху электрацягнікоў не адбылося з-за вялікага інтэрвалу ў руху (7 хвілін), станцыі метро на ўваход і выхад не перакрываліся.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках