Павел Севярынец: Скараціць «чорны спіс» ЕЗ - незразумелае і шкоднае рашэнне
6- 6.02.2012, 16:05
Палітвязень Павел Севярынец лічыць кропкавыя, адрасныя санкцыі Еўразвяза ў дачыненні да чыноўнікаў лукашэнкаўскага рэжыму моцнай зброяй.
На ягоны погляд, прапанова скараціць спіс - гэта незразумелае і шкоднае рашэнне, перадае «Радыё Рацыя».
«Наколькі я разумею, для чалавека тое, што ён знаходзіцца ў «чорным спісе» Еўразвяза - пляма на ўсё жыццё, здольная сапсаваць біяграфію, а не толькі настрой. Увесь цывілізаваны свет не хоча мець з гэтымі людзьмі нічога агульнага. І выключаць адтуль людзей, якія ставяць свае подпісы пад загадамі аб выключэнні студэнтаў, або бізнесмэна, які абслугоўвае інтарэсы клана, або прапагандыстаў, якія гадамі палівалі брудам беларускае дэмакратычная і незалежная рухі - гэта нешта цалкам няправільнае», - кажа палітвязень.
На думку сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, магчыма - тут больш глыбокая гульня, нейкія рэверансы перад дыялогам з еўрапейцамі. Але гэтая інфармацыя непрыемная для сваякоў палітвязняў, адзначае Павел Севярынец.