27 красавiка 2024, Субота, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каткавец: За беларускай прадукцыяй за мяжой ствараюцца савецкія чэргі

112
Каткавец: За беларускай прадукцыяй за мяжой ствараюцца савецкія чэргі

Вынікі працы айчынных арганізацый цалкам задавальняюць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Пра гэта паведаміла журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Надзея Каткавец на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам работы АПК краіны ў 2011 годзе, піша БелТА.

«Нашыя сельскагаспадарчыя арганізацыі добра спрацавалі ў гэтым годзе. Міністэрства задаволенае дасягнутымі паказчыкамі. Нашая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам не толькі ўнутры краіны, але і за мяжой. Напрыклад, у Расеі ствараюцца цэлыя савецкія чэргі за нашай прадукцыяй», - паведаміла Надзея Каткавец.

«Гэта дало магчымасць павялічыць экспарт айчыннай сельскагаспадарчай прадукцыі, а такім чынам, і паступленне валютнай выручкі ў краіну», - распавяла першы намеснік міністра.

Варта адзначыць, што самі беларусы адзначаюць нізкую якасць беларускай прадукцыі. Так, нядаўна ў кілбасе «Сервелат» пакупнік выявіў поўсць ці тое пацука, ці тое каровы, а хлеб «Майскі» спяклі з цвіком.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках